Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: з тэлеэфіру зьніклі беларускамоўныя навіны


Радыё Свабода Ад пачатку новага сэзону на дзяржаўным тэлебачаньні зьніклі выпускі рэгіянальных навінаў на беларускай мове.

Раней на тэлеканале “Лад” берасьцейскія журналісты рыхтавалі пяць выпускаў навінаў штодня — і выключна на беларускай мове. Ад гэтага тыдня колькасьць эфірнага часу скарацілася: на тэлеканале “Лад” выходзіць толькі адзін выпуск рэгіянальных навінаў Берасьцейшчыны, яшчэ два трансьлююцца на Першым канале (былым БТ).

Акрамя скарачэньня эфірнага часу, зьмянілася і мова, на якой рыхтуюцца сюжэты для выпуску рэгіянальных навінаў: цяпер яны робяцца па-расейску.

Яшчэ адзін берасьцейскі канал “Буг-ТБ” ад самага пачатку сваёй дзейнасьці рыхтуе выпускі навінаў выключна на расейскай мове.
XS
SM
MD
LG