Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: расейскіх спартоўцаў узяў пад ахову беларускі спэцназ


Радыё Свабода Гучны скандал адбыўся падчас розыгрышу Кубку ўладальнікаў кубкаў эўрапейскіх краінаў па футзале, пераможца якога на гэтым тыдні вызначаецца ў Берасьці

Позна ўвечары 29 верасьня каманда “Таганский ряд” з расейскага Екацерынбургу адмовілася працягваць паўфінальную гульню супраць берасьцейскага “Мэркурыя”, які спансуе мытня “Заходні Буг”. Незадаволеныя судзействам (арбітрамі гэтай гульні былі прызначаныя беларусы), расейскія футбалісты ўчынілі бойку, а пасьля дачасна пайшлі ў разьдзявальню. Каб прадухіліць магчымыя сутычкі зь берасьцейскімі заўзятарамі, разьдзявальню каманды гасьцей узяў пад ахову міліцэйскі спэцназ.

Розыгрыш эўрапейскага Кубку па футзале адметны і іншымі падзеямі. Арганізатары турніру не дачакаліся каманды з Чэхіі, затое ўключылі ў спаборніцтвы аўстралійскі клюб “Чорныя рыцары”. Яшчэ адна каманда (“Сант Фэліў дэ Гуіксолс” з Каталёніі) адмовілася выступаць пад гішпанскім сьцягам, а клюб з Грэцыі цалкам складалі спартоўцы, што раней жылі ў краінах СНД.
XS
SM
MD
LG