Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Падваеньне кошту на расейскі газ будзе каштаваць $1 мільярд”


Радыё Свабода Выступаючы перад расейскімі журналістамі А. Лукашэнка нэгатыўна ацаніў той факт, што Расея выйшла з пагадненьня аб роўных умовах па цэнаўтварэньні.

(Лукашэнка: ) “Аб якой саюзнай дзяржаве тады можна гаварыць, калі Расея (гэта беспрэцэдэнтны выпадак!) выходзіць з дамовы са сваім галоўным саюзьнікам?”

А. Лукашэнка падлічыў, што падваеньне кошту на расейскі газ для Беларусі будзе каштаваць 1 мільярд даляраў. Гэтыя грошы можна ўзяць толькі за расейскі транзыт праз Беларусь, за вайсковыя аб’екты.

(Лукашэнка: ) “Ідзе вось гэтая цягамоціна па Белтрансгазу… Мы маглі б як у РФ абвясьціць тэндэр. І раптам не за 300 мільёнаў даляраў, як нам за 50 адсоткаў акцыяў прапануе “Газпром”. А прыйдуць амэрыканцы і прапануюць 2 мільярды. Вы ж з амэрыканцамі як з намі размаўляць не зможаце”.

Лукашэнка зазначыў, што не можа прадаць “Белтрангаз” за 300 мільёнаў даляраў, бо “гэта турма”.

(Лукашэнка: ) “Не памром мы за гэты мільярд, але вы згубіце апошнюю краіны, вы проста зганьбіцеся. У вас сёньня столькі грошай, што калі доменную печ нейкую для іх давесьці вы не пасьпееце іх спаліць”.

Акрамя таго Лукашэнка настойвае на праве здабычы для Беларусі ў Расеі 10 мілярдаў кубамэтраў газу.
XS
SM
MD
LG