Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакаты сям’і Джуста-Барначын зьвярнуліся ва Генуэскі суд у справах непаўналетніх


Радыё Свабода Размова ідзе пра прыпыненьне рашэньня ад 7 верасьня адносна вяртаньня Вікі Мароз на радзіму ў Беларусь. Адвакаты прапануюць адкласьці рашэньне да таго часу, пакуль дзяўчынка не атрымае неабходную тэрапію. Таксама яны выказваюць няўпэўненасьць ў тым, што беларускі бок выканае заяўленыя ім раней абяцаньні.

“Гарантыяў, якія Генуэзкі суд па справах непаўналетніх лічыў дастатковымі для вяртаньня Вікі Мароз у Беларусь, больш няма”, -- заявіў ў інтэрвію інфармацыйнай агенцыі AGI адвакат сям’і Джуста-Барначын Альберта Фігонэ.

Паводле ягоных словаў, сярод абяцаньняў беларускага боку ў тым ліку было суправаджэньне Вікі ў Беларусь Алесандрам Джустам і Марыяй Барначын. Учора беларускі амбасадар Італіі Аляксей Скрыпко не пацьвердзіў гэтых гарантыяў.

Учора ж намесьнік замежных справаў Беларусі Віктар Гайсёнак ўручыў ноту італьянскаму амбасадару ў Беларусі Гульема Ардыцонэ, у якой выказваецца ўпэўненасьць у тым, што пасьля неабходнага лекаваньня дзяўчынка будзе неадкладна вернутая ў Беларусь.

Паседжаньне апэляцыйнага суду Генуі, які мусіць вырашыць далейшы лёс Вікі Мароз, адкладзена на некалькі дзён.
XS
SM
MD
LG