Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Віка Мароз вам нічога не павінна і вяртацца ў Беларусь не абавязаная”


Радыё Свабода Званок на Свабоду. Водгукі слухачоў за сераду, 27 верасьня. Круглыя суткі вы можаце тэлефанаваць па менскім нумары 290-39-52 і пакідаць свае водгукі на нашым аўтаадказьніку

(Спадар: ) “Я наконт Вікі. Сам выхоўваўся некалі ў інтэрнаце, і “інтэрнатаўскія” заўжды марылі пра тое, каб нехта іх усё-ткі забраў, нейкая сям’я і каб ім нармальна жылося. Мы вырасьлі і бачым, што робіцца ў Беларусі. Гэта зразумела, што лепш для Вікі застацца там, яна вырасьце і сама паглядзіць, як тут усё будзе далей”.

(Спадарыня, Магілёў: ) “Зьвяртаюся да прэсавага сакратара Андрэя Папова, які сьцьвярджае, што Віка Мароз павінна вярнуцца ў Беларусь. Паважаны прэсавы сакратар Папоў, калі тое, што Вы сьцьвярджаеце ідзе ад Вашага імя, то запэўніваю Вас, Віка Мароз Вам нічога не павінна і вяртацца па Вашай волі ў Беларусь не абавязана, калі Віка гэтага ня хоча. У свае 10 год яна мае права жыць там, дзе ёй лепш, дзе адчувае сябе нармальным дзіцём. Не ганьбіце перад усім сьветам сваё імя, і як нармальны чалавек, калі Вы сябе такім лічыце, прыміце, калі ласка, бок дзіцяці і дапамажыце “прыёмным бацькам” аформіць, як мага хутчэй, усе дакумэнты на ўдачарэньне Вікі Мароз. Выйдзіце з гэтай сытуацыі як высакародны прыстойны чалавек”.

(Уладзімер: ) “Наконт сытуацыі з Вікай Мароз. Калі глянуць на гэтыя падзеі зь іншага боку, то, калі б наша беларускае грамадзтва было сьпелым, то ўжо хуценька б найшлі добрую сям’ю і ўсынавілі яе. І потым бы гэтыя сем’і маглі б падтрымліваць адносіны адно з адным. Але, напрыклад, што робяць нашыя жаночыя арганізацыі, якія так шмат разважаюць, што ўсе мужчыны сьпіліся і нічога ня робяць. Вось такі выпадак, але няма ніякага канкрэтнага дзеяньня, таму гэта зноў-такі характарызуе стан нашага грамадзтва, які, на жаль, ня вельмі добры”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG