Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Такая прага грошай ды ўлады, што яны ідуць па галовах і па трупах ”


Радыё Свабода “Навошты людзі ідуць у дэпутаты?” Апытаньне на плошчы Якуба Коласа ў Менску.

(Спадарыня: ) “Каб ажыцьцявіць дэвіз Philips “Зьменім жыцьцё да лепшага”! А калі сур’ёзна, то бабло пераможа зло”.

(Спадар: ) “Напэўна, у гэтай краіне ў дадзены момант толькі дзеля аднаго – дзеля ўлады. І яшчэ найперш – грошы. Гэта хворыя людзі, тыя, што цяпер пры ўладзе. Сіндром Напалеона: маленькі чалавек з глыбінкі, які сам перад сабой ставіць мэту – самому сабе давесьці, што ён нечага варты і нешта можа. А насамрэч, усё наадварот”.

(Спадарыня: ) “У некаторых гэткая прага грошай ды ўлады, што яны ідуць па галовах, па трупах – наперад. Ёсьць натуральна й выключэньні, але іх мала. А калі іх мала, то ім вельмі цяжка нешта зьмяніць – знаходзячыся сярод тых, каму трэба ўсіх некуды ўладкаваць, – дачка, ўнучка, Жучка… Усім нешта трэба”.

(Спадар: ) “Каб дасягнуць вышынь сваёй мэты. Каб гэтага чалавека паважалі – найперш дзеля гэтага”.

(Спадар: ) “Мяркуючы па нашых дэпутатах, мне не падаецца, што яны маюць нейкія дакладна акрэсьленыя намеры ды мэты. Казаць, што яны ідуць грошы зарабляць – нельга – шмат зь іх хто зарабляе грошы большыя ды інышмі справамі… Што яны ідуць рабіць палітыку – таксама непадобна. Бо тыя, хто цяпер зьбіраюцца ў мясцовыя саветы, наўрад ці яны маюць стацца вялікімі ўплывовымі палітыкаімі ў нашае краіне. Да гэтага яшчэ дажыць трэба. Ну, ідуць людзі – пабыць дэпутатамі. Ідзе ж нехта ў асьпірантуру проста так – не маючы на мэце займацца потым навуковай дзейнасьцю”.

(Спадарыня: ) “Каб зарабіць грошай ці дзейсна ўкласьці ўжо заробленае. А больш няма па што хадзіць у дэпутаты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG