Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: у справе аб кантрабандзе затрыманы падпалкоўнік КДБ


Радыё Свабода У крымінальнай справе, якая тычыцца кантрабанды вялікай партыі тавараў з Польшчы ў Расею транзытам празь Беларусь, зьявіліся новыя затрыманыя.

Паводле крыніцаў у праваахоўных органах, сярод затрыманых — падпалкоўнік КДБ Віктар Піўнік, у службовыя абавязкі якога ўваходзіў кантроль за сытуацыяй на берасьцейскім участку беларуска-польскай мяжы. Раней узялі пад варту некаторых адказных асобаў берасьцейскай мытні “Заходні Буг”.

Цікавасьць да гэтай крымінальнай справы, распачатай яшчэ два гады таму, аднавілася пасьля затрыманьня ў Маскве грамадзяніна Беларусі Юр’я Крэйдзіча. Паводле зьвестак сьледзтва, ён адказваў за бесьперашкодны транзыт праз польска-беларускую мяжу ў бок Расеі кампутараў, тэлевізараў, відэа– і аўдыётэхнікі пад выглядам будаўнічых матэрыялаў. Ужо агучаная папярэдняя сума нанесеных стратаў можа складаць каля 1 мільярда амэрыканскіх даляраў.
XS
SM
MD
LG