Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістаў не прызнанага Саюзу палякаў турбуе міліцыя


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў аддзел дазнаньня Ленінскага РАУС Горадні выклікалі Анжаліку Борыс, якая ўзначальвае Саюзу палякаў, не прызнаны ўладамі. Сьледчага цікавіла дзейнасьць гэтай арганізацыі. Спадарыня Борыс, аднак, адмовілася даваць сьведчаньні.

Сёньня ж у гэтай справе ў пастарунак таксама выклікалі актывіста Саюзу палякаў Веслава Кеўляка, а напярэдадні — ягонага калегу па арганізацыі Мечыслава Яськевіча. На 9 раніцы заўтра на допыт выклікаюць заснавальніка Саюзу палякаў Тадэвуша Гавіна, ён ужо атрымаў позву.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG