Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд не прыняў рашэньня адносна Вікі Мароз


Радыё Свабода Сёньня ў Генуэскім Палацы юстыцыі адбылося паседжаньне апэляцыйнага суду, які мусіць вырашыць пытаньне адносна лёсу 10-гадовай беларускі Вікі Мароз. Першае паседжаньне доўжылася гадзіну. Судзьдзя заявіў, што рашэньне будзе прынятае праз некалькі дзён.

Як паведамляе італьянская прэса, на судовым паседжаньні акрамя адвакатаў і прадстаўнікоў пракуратуры прысутнічала сямейная пара Джуста-Барначын і беларускі амбасадар Аляксей Скрыпко.

Выданьні пішуць, што пазьней да судовай адказнасьці будуць прыцягнутыя абедзьве бабулі –маці Алесандра і Марыі, якія ўчора ў інтэрвію мясцовай прэсе прызналіся ў выкраданьні дзяўчынкі. Абедзьве жанчыны матывавалі свае дзеяньні, тым што дзяўчо гаварыла пра суіцыд ў выпадку яе вяртаньня дадому ў Беларусь. Як сьведчаць назіральнікі, максымальны прысуд, які можа чакаць бабуль, грашовы штраф. Адна з бабуляў заявіла, што не шкадуе аб сваім учынку, паколькі рабіла ўсё зь любоўю да дзяўчынкі.

У італьянскіх выданьнях зьмешчаныя таксама фатаграфіі выкрадальніц, домік у Альпах, дзе хавалі Віку Мароз. Здымкаў дзяўчынкі, а таксама яе відэа зь ёй, італьянскія СМІ не перадаюць. Паводле італьянскіх законаў гэта забаронена.
XS
SM
MD
LG