Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У лісьце надпіс: “Італія, забарона”


Валер Карбалевіч, Менск Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды” — “Які палітычны кантэкст справы Вікі Мароз?”

У “Экспэртызе Свабоды” бяруць удзел cтаршыня грамадзкага аб’яднаньня “Дзецям Чарнобыля” Генадзь Грушавы і пісьменьнік Сямён Букчын.

Прапануем вашай увазе фрагмэнты праграмы

(Генадзь Грушавы: ) “Гэта лягічны працяг таго, што пачалося раней, яшчэ ў 1995 годзе. Тады ўпершыню на тры месяцы забаранілі паездкі дзяцей у заходнія краіны на адпачынак і аздараўленьне. Потым пазыцыя ўладаў была зьмякчаная.

Цяпер, улады прынялі рашэньне прыпыніць паездкі беларускіх дзяцей у Італію на аздараўленьне, пакуль ня будзе вырашана пытаньне зь вяртаньнем Вікі Мароз. Хоць афіцыйна кажуць пра часовае прыпыненьне, але ў лісьце, які атрымала наша арганізацыя, стаіць надпіс “Італія, забарона”. Пакуль будуць напружаныя дачыненьні Беларусі з цывілізаваным сьветам, дзеці будуць закладнікамі гэтай палітыкі”.

(Сямён Букчын: ) “Улада падкрэсьлівае сваю матывацыю ў гэтых абмежаваньнях на паездкі ў Эўропу. Нібыта, дзеці набываюць там няправільныя погляды, бачаць ня тое. Гэта працяг антызаходняга курсу беларускіх уладаў. Італія – сябра НАТО, Эўразьвязу, а значыць вораг. З гэтым зьвязана такая рэакцыя беларускага боку.

Вельмі непрыемна, што дзіцячая тэма, якая, падаецца, з’яўляецца сьвятой, выкарыстоўваецца ў палітычных мэтах, зь яе раздуваюць скандальчык, палітызуюць”.

Чытайце поўны тэкст перадачы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG