Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анонс: “Веру, што і сёньня дыхаю паветрам сакавіка”


Радыё Свабода Чарговы ўдзельнік перадачы "Ў што я веру" — Андрэй Сідаровіч

Андрэй Сідаровіч — сьвятар з Ордэну айцоў марыянаў, які служыць у рымска-каталіцкай і грэцка-каталіцкай парафіях гораду Воршы і які быў зь людзьмі ўвесь час пратэстаў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску і потым 10 сутак у Жодзінскай турме.

(Сідаровіч: ) “Веру, што захавае мяне Госпад ад небясьпекі стаць вырадкам – забыць, адкуль мой род. Веру, што Госпад дасць мне дастаткова моцы, каб прыстасаванства ня сталася крытэрам майго служэньня і жыцця.

Веру, што і сёньня яшчэ дыхаю на ўсе грудзі шчымліва-марозным паветрам сакавіка - майго любімага месяца. І што варта было жыць, каб хоць раз гэтага паветра глынуць, не зважаючы на кошт і наступствы”.

Гэтая праграма прагучыць на хвалях “Свабоды” заўтра.

Ці верыце Вы ў нешта? Што дапамагае Вам жыць? Як і чаму Вы прыйшлі да сваіх перакананьняў? Вашы каштоўнасьці і прынцыпы могуць натхніць іншых, сёньня і ў будучыні, у Беларусі і за мяжой. Раскажыце, ў што верыце Вы!

Пішыце на адрас у Беларусі: П/С 111 Менск 220005, у Чэхіі: ПС 44 Vinohradska 1, Praha 110 00

E-Mail: svaboda@rferl.org

Тэлефон-аўтаадказьнік у Менску: 2 90 39 52

*** Гл. таксама: Івонка Сурвіла: “Я веру ў веру” Мікалай Цімафееў: “Веру, усё ў нас будзе добра” Сьвятлана Длатоўская: "Я веру ў сям''ю..." Уладзімер Арлоў: “Веру ў моладзь, а значыць – веру ў Беларусь” Валянціна Трыгубовіч: "Веру ў неацэнную ролю жанчыны" Андрэй Дынько: “Я веру, што Лушнікаў пераменіцца” "У што я веру": гавораць слухачы “Свабоды” Валянцін Акудовіч: Вялікі Інкогніта Сьвятлана Марэцкая: «Веру ў сапраўднае каханьне» Адам Глобус: “Людзям я ня веру. Я веру сабе" “У што я веру”: гавораць слухачы “Свабоды” Зянон Пазьняк: “Веру ў сьветлую будучыню Беларусі” Эла Мацьвіенка: “Я веру ў сваіх дзяцей Яню, Мільку ды Стася”
XS
SM
MD
LG