Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Менчукі пра кантрактную сыстэму


Альгерд Невяроўскі, Менск Як вы ставіцеся да кантрактанй сыстэмы? На гэтае пытаньне адказваюць людзі на менскіх вуліцах.

(Спадарыня: ) “Гэта добра менавіта для наймальніка. Ёсьць пэўныя ўмовы, якія будуць выконвацца працаўніком. Там жа ў кантракце прапісаны ўсе ўмовы працы, якія ён будзе выконваць. Я выступаю не як працаўнік, а як наймальнік”.

(Спадар: ) “Адмоўна. Чалавек павінен быць незалежны. А пры кантрактах мы залежныя. Дырэктар захоча заключыць кантракт, а захоча і не заключыць. Любая правіна можа скончыцца для чалавека спыненьнем кантракту”.

(Спадарыня: ) “Ня вельмі. Бо кантракт абавязвае чалавека пастаянна працаваць, выконваць нейкія ўмовы. А даецца адзін дзень да адпачынак, і адзін працэнт да зарплаты”.

(Спадарыня: ) “Вельмі добра. Бо пры кантрактнай сыстэме чалавек ведае, за што працуе. І кожны кіраўнік можа свае патрабаваньні запісаць у кантракт, а працаўнік свае. І тады большае паразуменьне. І працаўнік абаронены сацыяльна, калі добрасумленна выконвае сваю працу”.

(Спадарыня: ) “Ня вельмі добра. Бо звальненьні адбываюцца з-за кіраўніцтва прадпрыемстваў. А маладым спэцыялістам забараняюць звальняцца”.

(Спадар: ) “Нармальна стаўлюся. Мяне задавальняе”.

(Спадарыня: ) “Вельмі кепска, бо правы чалавека кантрактам не абароненыя”.
XS
SM
MD
LG