Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскія палітыкі раскажуць чыноўнікам пра палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі


Радыё Свабода Сябры АГП, ПКБ і БСДПГ маюць намер 14 кастрычніка правесьці ў Магілёве мітынг з патрабаваньнем неадкладнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў і спыненьня перасьледу паводле палітычных матываў. Аднак у аддзеле ідэалягічнай работы Магілёўскага гарвыканкаму, дзе разглядаецца заяўка на мітынг, упэўненыя – у Беларусі палітвязьняў ды перасьледу паводле палітычных матываў няма. Для прыняцьця канчатковая рашэньня адносна мітынгу чыноўнікі афіцыйна зьвярнуўся да заяўнікоў Уладзімера Шанцава ды Юрыя Новікава.

У сваім лісьце за подпісам загадчыцы ідэалягічнага аддзелу Алы Сушковай, грамадзкіх актывістаў просяць абгрунтаваць сьцьверджаньні “Палітвязень” і “Перасьлед паводле палітычных матываў”, якія яны згадваюцца ў заяўцы.

У сваім адказе палітыкі выказалі гатоўнасьць даць неабходныя тлумачэньні, але ў прысутнасьці журналістаў незалежнай ды дзяржаўнай прэсы. Месца і дату такой сустрэчы яны папрасілі вызначыць самі чыноўнікам.
XS
SM
MD
LG