Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<b/>Беларускі амбасадар настойвае на вяртаньні Вікі Мароз у Беларусь


Радыё Свабода Амбасадар Беларусі ў Італіі Аляксей Скрыпко прыбыў у Геную. Як вынікае зь ягонага інтэрвію агенцыі Інтэрфакс, таксама ў Геную прыбыў беларускі мэдык, які зьбіраецца правесьці абсьледаваньне здароўя Вікі Мароз.

Сюды ж у Геную, перадае італьянская інфармацыйная агенцыя AGI, канвой італьянскіх карабінэраў дастаўляе і беларускую дзяўчынку. Выхаванка Вялейскага дзіцячага дому была знойдзеная сёньня а 16.30 паводле беларускага часу ў альпійскім мястэчку Вал да Оста, непадалёк ад Швайцарыі. Паводле сьведчаньня шэфа італьянскіх карабінэраў, які суправаджае Віку Мароз агульны стан дзяўчынкі выглядае неблагім.

Перадаецца, што гэтую ноч дзяўчынка правядзе ў адным з сацыяльных прыютаў. Італьянскія мэдыі таксама перадаюць, што беларускі амбасадар настойвае на неадкладным вяртаньні дзяўчынкі, менавіта адразу пасьля таго, як мэдыкі дазволяць ёй паветраны пералёт дадому.

Прымеркаванае на заўтра паседжаньне Гэнуэскага апэляцыйнага суду павінна адбыцца.

Як перадаюць журналісты італьянскай агенцыі Ansa, якія знаходзяцца ля дому Алесандра Джуста і Марыі Барначын ў Кагалету, муж і жонка сказалі праз дамафон, што ня маюць аніякіх надзеяў, што ледзь трымаюцца на нагах і просяць прэсу пакінуць іх у пакоі.
XS
SM
MD
LG