Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італьянец абвясьціў галадоўку супраць дзеяньняў Джуста і Барначын


Алена Струвэ, Менск Сёньня адзін зь сяброў асацыяцыі чарнобыльскіх бацькоў у Лігурыі (раёне, да якога належыць мястэчка Кагалета) абвясьціў галадоўку. Гэтак ён пратэстуе супраць дзеяньняў сямейнай пары Джуста—Барначын. Галадоўнік заявіў, што ня спыніць акцыю, пакуль муж і жонка ня вернуць Віку Мароз у Беларусь. Ён лічыць, што Віка Мароз знаходзіцца хоць у залатой, але клетцы.

Сябры гэтай італьянскай асацыяцыі запатрабавалі ад Джуста й Барначын дзейнічаць у адпаведнасьці зь міжнародным правам і ня шкодзіць тысячам іншых італьянскіх сем’яў, якія штогоду прымаюць у сябе беларускіх дзяцей.

Тым часам сямейная пара напярэдадні плянаванага ў чацьвер паседжаньня апэляцыйнага суду ў Генуі зрабіла па тэлебачаньні заяву. Джуста й Барначын заявілі: “Мы давяраем італьянскай юстыцыі, будзем вітаць яе кожнае рашэньне, якое б зыходзіла з інтарэсаў дзіцяці й не было б гвалтам для яе фізычнага й псыхічнага здароўя”.
XS
SM
MD
LG