Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскі аблвыканкам не дазволіў мітынг “За незалежнасьць Беларусі”


Радыё Свабода, Віцебск Гэтую акцыю хацелі правесьці віцебскія актывісты Партыі БНФ, запрасіўшы да ўдзелу ў ёй экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Мілінкевіча.

Пісьмовага адказу з абваканкаму старшыня гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Уладзіслаў Токараў так і не атрымаў. Пра адмову яму паведамілі па тэлефоне, абгрунтаваўшы яе тым, што ён нібыта мусіў прыкласьці да заявы дазвол свайго вышэйшага партыйнага кіраўніцтва. Такое патрабаваньне віцебскія ўлады прад’явілі партыйцам ўпершыню.

Тое, што мітынг быў заплянаваны ў адмыслова вызначаным уладамі месцы для правядзеньня масавых акцыяў – у Парку імя 30-годдзя ВЛКСМ, таксама не задаволіла прадстаўнікоў улады: на іхную думку, арганізатары ня здольныя забяспечыць ахову правапараду ў часе імпрэзы і ўборку тэрыторыі пасля яе.

Прыхільнікі Аляксандра Мілінкевіча з Воршы таксама меркавалі гэтымі днямі правесьці агульнагарадзкі мітынг. Заяву ў гарвыканкам падавалі кіраўнік аршанскага штабу экс-кандыдата на прэзыдэнта Васіль Леўчанкаў і старшыня гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Алесь Шутаў.

Ім улады адмовілі на той падставе, што якраз 30-га верасня і менавіта ў той час, на які быў запланаваны мітынг, на гарадзкім стадыёне будзе праходзіць футбольны матч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG