Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь хоча стаць сябрам Эканамічнага органу ААН


Радыё Свабода Беларусь падала заяўку на сяброўства ў Эканамічным і сацыяльным Савеце ААН на 2007– 2009 гады.

Міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў, выступаючы на сэсіі Генэральнай асамблеі ААН, заклікаў іншыя краіны падтрымаць Беларусь на выбарах, якія адбудуцца пад час гэтай сэсіі.

“Прыхільнасьць Беларусі справе разьвіцьця непахісная і шчырая. Рэалізацыя міжнароднага парадку дня ў галіне разьвіцьця будзе бясспрэчным прыярытэтам нашай парцы ў ЭКАСАС. І самае галоўнае : мы ўмеем гэта рабіць”.

Орган, сябрам якога хоча стаць Беларусь, з’яўляецца адным з найбольш уплывовых ускладзе ААН. Ён кантралюе 70 адсоткаў людзкіх і фінансавых рэсурсаў усёй сыстэмы Аб’яднаных нацыяў.
XS
SM
MD
LG