Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жодзінцы — пра ўсынаўленьне дзяцей замежнікамі


Радыё Свабода Як вы ставіцеся да ўсынаўленьня беларускіх сіротаў замежнікамі? Гэтае пытаньне на вуліцах Жодзіна задаваў мінакам наш карэспандэнт.

(Спадарыня Галіна: ) “Нармалёва. У іх жыцьцё лепшае, чым у нас”.

(Спадарыня Алена: ) ”Я супраць гэтага. Хай нашы ўсынаўляюць. Нашы грамадзяне”.

(Спадарыня Віка: ) “Добра. Я думаю, што яны могуць даць нашым дзецям тое, чаго ня могуць даць нашы тутэйшыя грамадзяне-ўсынаўляльнікі. Я думаю, што ім там добра”.

(Спадар Аляксей: ) “Вось цяпер па тэлевізіі паказваюць Вялейку й дзяўчынку, якая ў Італіі”.

(Спадарыня Вольга: ) “Вось гэты выпадак пра дзяўчынку, я чула зь іншых крыніцаў, што яна нібыта прыехала ў тую сям’ю ня першы раз, і нібыта прыехала зь сінякамі і са сьлядамі ад цыгарэт. Дык хіба гэта справа? І сям’я ня хоча аддаваць, і дзяўчынка сама ня хоча вяртацца”.

(Спадар Аляксей: ) “Калі б мы аддалі ў такую сям’ю, у якой будуць глядзець нашых дзяцей, я згодны, каб усынаўлялі. Але калі яны будуць браць, каб зьдзекавацца зь дзіцяці, то ня згодны. Наагул, дзіцячы дом ёсьць дзіцячы дом”.

(Карэспандэнт: ) “Што вы ведаеце пра Жодзінскі дзіцячы дом?”

(Спадар Аляксей: ) “Я ведаю, што ў нас ў Жодзіне ёсьць дзіцячы дом”.

(Карэспандэнт: ) “Вы былі ў Жодзінскім дзіцячым доме?”

(Спадарыня Надзея: ) “Не. Ніколі не была. Я думаю, што яны там жывуць ня вельмі добра”.

(Спадарыня Натальля: ) “Кажуць, што там у нас нядрэнна. Я ведаю, што ў Жодзіне ёсьць людзі, якія дапамагаюць дзіцячаму дому”.

(Спадарыня Сьвятлана: ) “Неаднаразова там бывала. Там вельмі добрыя дзеці. Шкада іх. Як маці, на гэта бязь сьлёзаў глядзець нельга”.

(Спадарыня Любоў: ) “У нас вельмі шмат сямейных параў, якія ня могуць мець дзяцей. І трэба, каб урад паспрыяў, каб давалі ім гэтых дзетак”.

(Спадар Васіль: ) “Чым выхоўваюць дзяцей нашы алькаголікі? Хай лепей іншаземцы выхоўваюць”.

(Спадарыня Насьця: ) “Яны хоць што-небудзь дадуць нашым дзецям. А што ў нас тут?”

(Спадарыня Валянціна: ) “Я бабуля, і я мяркую, што чаму б ім не дапамагчы, калі іх хочуць узяць і даць адукацыю?! Гэта няправільна, што наш урад па тэлевізіі выступае супраць”.

(Спадарыня Насьця: ) “Што наш урад можа даць гэтай дзяўчынцы?”
XS
SM
MD
LG