Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Скрабец абвясьціў галадоўку пратэсту


Паводле БелаПАН Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Сяргей Скрабец, які адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі № 3 агульнага рэжыму ля Віцебска, 25 верасьня аб''явіў галадоўку.Пра гэта ён заявіў падчас наведваньня калёніі карэспандэнтам агенцтва БелаПАН.

Скрабец пратэстуе ў сувязі з тым, што яго дагэтуль не прадставілі да ўмоўна-датэрміновага вызваленьня. Ён накіраваў з гэтай нагоды скаргу ў МУС. Паводле кіраўніцтва калёніі, Скрабец будзе прадстаўлены да датэрміновага вызваленьня ў пачатку кастрычніка гэтага года. Канчатковае ж рашэньне прыме суд. Жонка Скарабца Аляксандра зазначыла "Свабодзе", што нічога не ведае пра галадоўку мужа. Апошні ліст ад яго яна атрымала 25 верасьня.

Сяргей Скрабец быў асуджаны 14 лютага 2006 года паводле абвінавачваньня ў атрыманьні крэдыту ў дзяржавы шляхам падману да пазбаўленьня волі на тэрмін 2 года 6 месяцаў.
XS
SM
MD
LG