Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь 10 гадоў не ратыфікуе пагадненьне, заключанае з ФРГ


Паводле БелаПАН "Беларусь -- адзіная краіна ў Эўропе, якая не ратыфікавала пагадненьне па доглядзе за вайсковымі магіламі", -- заявіў амбасадар Нямеччыны Марцін Хэкер.

Амбасадар выказаў шкадаваньне, што беларускі парлямэнт дагэтуль не ратыфікаваў пагадненьне, якое было падпісанае ў 1996 годзе. Ратыфікацыя пагадненьня можа істотна паскорыць працэс стварэньня ваенных могілак і перапахаваньня нямецкіх салдат", -- лічыць спадар Хэкер.

"Беларусь болей за іншых пацярпела ў другой сусьветнай вайне, таму неабходныя асаблівыя намаганьні для дасягненьня прымірэньня", -- зазначыў М. Хэкер.Дыплямат падкрэсьліў, што "дзякуючы супрацоўніцтву з мясцовымі ўладамі ўжо створаныя вайсковыя пахаваньні нямецкіх салдат у Глыбоцкім і Рагачоўскім раёнах".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG