Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эла Мацьвіенка: “Я веру ў сваіх дзяцей Яню, Мільку ды Стася”


Радыё Свабода Эла Мацьвіенка – удзельніца перадачы “Ў што я веру”

Я веру ў жыцьцё. У тое, што яно сьветлае ды справядлівае, бясконцае і неахопнае, маючае пачатак у сваім сканчэньні. Яно нешта забірае, але заўжды вяртае, мажліва іншым шляхам, мажліва тады, калі страчваецца надзея. Яно – гэта мудрасьць, што трымае раўнавагу сусьвету.

Я веру ў каханьне. Гэта тое, што было, ёсьць і будзе. Яно надае сэнс жыцьцю і толькі жыцьцё можа нарадзіць каханьне. Калі ты гатовая кахаць, заўжды знойдзецца той, хто падзеліць твае пачуцьці. Гэта тая залежнасьць, што дае адчуваньне свабоды.

Я веру ў сябе. Бо, адасоблена гледзячы на сваё існаваньне, магу з упэўненасьцю сказаць – я шчасьлівая. Веру ў свае жаданьні ды мары, якія яскравым промнем асьвятляюць мой шлях.

Я веру ў сваіх дзяцей Яню, Мільку ды Стася, бо яны выклікаюць ува мне ня толькі пачуцьцё любові, але й павагі. І я бачу ў іх асобаў, што маюць свой сьвет, свае думкі й жаданьні. Бо гэта так важна – ведаць, чаго ты хочаш у сваім жыцьці, быць упэўненым у гэтым і мець жаданьне падзяліцца сваім адкрыцьцём з цэлым сусьветам. І не перажываць з таго, што сусьвет не заўжды гатовы выслухаць пра тыя адкрыцьці.

Я веру ў рух. У тое, што рабіць нешта, мажліва павольна, памыляючыся і ня ў тым кірунку – гэта нашмат лепей чым стаяць на месцы. Рух прыносіць вопыт, разуменьне і адчуваньне самадастатковасьці, якія натхняюць на далейшыя дзеяньні. Таптаньне на месцы ацяжарвае думкі залішняй вагой, чым больш стаіш, тым цяжэй рушыць наперад.

І я веру ў лёс. У тое, што ўсё, што з намі адбываецца, робіць так таму, што мусіць адбыцца. І ў рэшце усё ідзе да лепшага, нават калі ад пачатку здаецца, што гэта ня так. Лёс нібыта патрабуе ад нас веры, і тады ён робіцца лагодным і ўдзячным.

Я веру ў будучыню. Бо яна ёсьць яшчэ ненапісаным аркушам паперы, а ён заўжды белы, чысты. І ад нас залежыць, што будзе на ім напісана.

Я веру ў сэнс свайго жыцьця.

Эла Мацьвіенка жыве ў мястэчку Ракаў. Маці трох дзяцей – паўтарагадовага Стася, чатырохгадовай Міланы і шасьцігадовай Яні. Дызайнэрка паводле адукацыі. Цяпер у дэкрэтным адпачынку.

Гл. таксама: Івонка Сурвіла: “Я веру ў веру” Мікалай Цімафееў: “Веру, усё ў нас будзе добра” Сьвятлана Длатоўская: "Я веру ў сям''ю..." Уладзімер Арлоў: “Веру ў моладзь, а значыць – веру ў Беларусь” Валянціна Трыгубовіч: "Веру ў неацэнную ролю жанчыны" Андрэй Дынько: “Я веру, што Лушнікаў пераменіцца” "У што я веру": гавораць слухачы “Свабоды” Валянцін Акудовіч: Вялікі Інкогніта Сьвятлана Марэцкая: «Веру ў сапраўднае каханьне» Адам Глобус: “Людзям я ня веру. Я веру сабе" “У што я веру”: гавораць слухачы “Свабоды” Зянон Пазьняк: “Веру ў сьветлую будучыню Беларусі”
XS
SM
MD
LG