Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якія асноўныя праблемы сёньня ў моладзі?


Радыё Свабода, Менск Гэтае пытаньне мы задавалі хлопцам і дзяўчатам на сталічнай плошчы Якуба Коласа.

(Дзяўчына: ) “Як заўжды, нам не хапае грошай і некаторых свабод. Напрыклад, мая сяброўка вымушана зараз навучацца ў Польшчы, таму што яна ня мела магчымасьці выказваць свае думкі тут. І зараз у мяне і маіх сябраў выбар: альбо маўчыш і жывеш у сваёй краіне, альбо – да ляхаў, ці да чэхаў”.

(Хлопец: ) “З жытлом праблема ў Мінску. Мне, напрыклад, вельмі цяжка знайсьці кватэру, якая б была па грошах. І яшчэ моладзь, я бачу, вельмі п’е. І, здаецца, вельмі шмат ужо наркотыкі карыстае…”

(Дзяўчына: ) “Галоўная праблема ў нас, у моладзі, – гэта вучоба. Мы першы курс, толькі паступілі, трэба вучыцца на павышаную стыпэндыю. Другая праблема – каб не сапсавацца. Бо шмат магчымасьцей, шмат усялякіх забаваў. Ну і, канешне, бацькі мала грошай даюць!”

(Хлопец: ) “Дах над галавой, праца, фінансы. У мяне асабіста праблема з працай, працаўладкаваньнем, прапіскай. І яшчэ зараз усюды патрабуюць пяць гадоў стажу. Вельмі цяжка знайсьці сабе кватэру ў Менску. Цэньнік з кожным годам расьце…”

(Дзяўчына: ) “Па-першае, няма куды хадзіць – у Менску нічога цікавага новага не адчыняецца. Па-другое, няма грошай. Па-трэцяе жытла. Жыць няма дзе! Па-чацьвёртае, нас дрэнна кормяць ва ўнівэрсытэцкай сталоўцы!”

(Хлопец: ) “Вельмі вялікая праблема – гэта ўжываньне сьпіртных напояў. У нашай моладзі няма ніякай культуры піцьця. Другая праблема – гэта няма ўмоваў, каб беларуская моладзь магла рэалізоўваць свой патэнцыял…”
XS
SM
MD
LG