Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаго менчукі чакаюць ад БТ?


Радыё Свабода, Менск Чаго вы чакаеце ад новага сэзону на БТ? Гэтае пытаньне мы задавалі мінакам на сталічнай плошчы Якуба Коласа.

(Спадарыня: ) “Больш пазнавальных тэлеперадач, міжнародных навін, каб ведаць, што робіцца ў сьвеце. Ну і каб больш чаго-небудзь моднага, цікавага, стыльнага было!”

(Спадарыня: ) “Больш праграм цікавых і фільмаў. А то ўключаеш тэлевізар, і няма чаго глядзець…”

(Хлопец: ) “Я нічога новага ад БТ не чакаю! Як было, так і застанецца! Не хлусіце нам, калі ласка, БТ, не хлусіце, мы хочам праўды! Мы хочам праўды!”

(Хлопец: ) “Трансьляцыю ральлі, “Формулы-1” і эротыкі, па панядзелках, і паболей па вечарах!”

(Дзяўчына: ) “Калі ўключаеш, хочацца паглядзець якісьці фільм, які быў зьняты зусім нядаўна. І паболей музыкі!”

(Спадар: ) “Хачу праграмы накшталт “Хто хоча стаць міліянерам”. Такія!”

(Хлопец: ) “Па-першае, трэба ў новым сэзоне чакаць ад БТ КВН. Ён вяртаецца, ужо праз тры тыдні выйдзе ў эфір. Гэта будзе вельмі весела, кажу як асоба, гуляўшая і перамогшая!”

(Хлопец: ) “Нічога я не чакаю, позна чакаць. Няма ў мяне да БТ густу. І ніякай якасьці там не бачу”.

(Спадар: ) “Не гляжу я БТ, там ганьба…”

(Дзяўчына: ) “Я нават ня ведаю, здаецца, горш ужо няма куды, праўда! Ну няма ўжо чаго чакаць аб БТ”,

(Хлопец: ) “Я чакаю, што будуць болей паказваць футбол, часьцей – добрыя фільмы і сэрыялы”.

(Хлопец: ) “Хлусьні! Яна была, ёсьць і будзе! І што яшчэ ад іх чакаць цікавага? І ў новым сэзоне ўвогуле няхай БТ зачыняць. У іх праца – хлусіць. Навошта хлусіць?”

(хлопец: ) “Ад БТ чакаю меней навін. І каб увечары, аб адзінаццатай, фільмы паказвалі і эротыку. Я люблю пазнавальныя праграмы!”
XS
SM
MD
LG