Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэртная камісія ЭЗ – супраць санкцыяў адносна Беларусі


Радыё Свабода Экспэртная камісія Эўразьвязу прыняла рашэньне ня ўводзіць санкцыі адносна Беларусі. Пра гэта ў інтэрвію БелаПАНу паведаміў прэсавы сакратар Рады Эўразьвязу Віктар Флавіян.

Для прыняцьця рашэньня аб санкцыях не была набраная неабходная для гэтага большасьць галасоў. Супраць выключэньня Беларусі з генэральнай сыстэмы прэфэрэнцый прагаласавалі экспэрты з Польшчы, Літвы, Латвіі, Грэцыі і Кіпра, у той час як экспэрты ад Італіі, Чэхіі і Славаччыны – устрымаліся.

Сябры экспэртнай групы выказалі перасьцярогу, што ўвядзеньне эканамічных санкцыяў закране найперш простых грамадзянаў.

Цяпер паводле працэдуры пытаньне санкцыяў павінны разгледзець паўнамоцныя прадстаўнікі краінаў-сябраў Зьвязу. Аднак паводле спадара Флавіяна рашэньне аб гэтым разглядзе нават не прынятае, бо няма ўпэўненасьці, што за яго прагаласуе большасьць.

У выпадку увядзеньня санкцый ўжо у 2007 годзе Беларусь ня зможа пастаўляць у краіны Эўразьвязу на ільготных умовах тэкстыль і калійныя ўгнаеньні. Ад гэтага Беларусь можа страціць даходы ў памеры 300 мільёнаў эўра.
XS
SM
MD
LG