Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Фрадкоў: "...пакуль аргумэнтам ня стаў газавы вэнтыль"


Радыё Свабода Кіраўнік беларускага ўраду Сяргей Сідорскі абвінаваціў расейскія ўлады “ў неабгрунтаваным зацягваньні ратыфікацыі пакета пагадненьняў аб роўных правах грамадзянаў Беларусі і Расеі, падпісаных прэзыдэнтамі двух краінаў ў сьнежні летась”. Пра гэта С.Сідорскі заявіў падчас пасяджэньня савету міністраў саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, якое прайшло ў Менску.

Прэм''ер-міністар Беларусі таксама паведаміў, што на працягу месяца ўрад праверыць усіх пасярэднікаў расейскіх кампаній на беларускім рынку, каб выключыць непатрэбныя ланцугі.

Кіраўнік расейскага ўраду Міхаіл Фрадкоў падтрымаў намер беларускага калегі, аднак заклікаў абысьціся “без перагібаў”.

І Сідорскі, і Фрадкоў выказалі ўпэўненасьць, што да лістапада будзе завершаная ацэнка актываў беларускай газатранспартнай сыстэмы “Белтрансгаз”. Гэтую ацэнку робіць галяндзкі банк "ABN Amro".

Паводле Фрадкова, да канца году чакаецца вырашэньне пытаньняў цаны паставак газу ў Беларусь і тарыфаў на транзыт на наступны год. Закрануўшы праблему пакупкі “Белтрансгазу” “Газпромам”, кіраўнік расейскага ўраду сказаў, што чакае поўнага вырашэньня пытаньня да таго моманту, пакуль аргумэнтам ня стаў газавы вэнтыль.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG