Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выключаныя беларускія студэнты будуць вучыцца ў абраных імі польскіх ВНУ


Альгерд Невяроўскі, Менск Пра гэта Свабодзе сёньня паведамілі беларускія студэнты, удзельнікі стыпэндыяльнай праграмы польскага ўраду імя Кастуся Каліноўскага і супрацоўнікі польскага стыпэндыяльнага бюро.

Многія беларускія студэнты, якія былі папярэдне разьмеркаваныя ў розныя польскія гарады і не паводле спэцыяльнасьцяў, што выклікала іхняе незадавальненьне, цяпер накіраваныя ў абраныя імі польскія вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Ня вырашаным пакуль застаецца пытаньне ў адносінах прыкладна 30 студэнтаў. Але за сёньня іх справы павінны быць вырашаныя пры ўдзеле дырэктара Бюро вывучэньня Ўсходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэту Яна Маліцкага. Супрацоўнікі бюро стыпэндыяльнай праграмы імя К.Каліноўскага гавораць, што блытаніна з разьмеркаваньнем адбылася з-за дрэнна перакладзеных на польскую мову заяваў студэнтаў, а таксама з-за адсутнасьці ў іх неабходных дакумэнтаў. Хутчэйшаму вырашэньню гэтай праблемы паспрыяла і сустрэча студэнтаў і супрацоўнікаў бюро з Аляксандрам Мілінкевічам, якая днямі адбылася ў Варшаве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG