Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маўрыцыё Фрыцы: “Мы гатовыя паказаць відэа зь беларускай дзяўчынкай”


Радыё Свабода Італьянская інфармацыйная агенцыя AGI (Agenzia Giornalistica Italia) паведамляе са спасылкай на абаронцу мужа і жонкі Алесандра Джуста і Марыі Барначын, гэты што паказ запісу па італьянскай тэлевізіі можа адбыцца а 15-й гадзіне паводле мясцовага часу.

Учора ўвечары італьянскія тэлеканалы перадалі голас 10-ці гадовай Вікі Мароз. Дзяўчынка, якая гаварыла па-італьянску, заявіла, што любіць сваіх маму і тату і ня хоча, каб яе вярталі назад у інтэрнат. Паводле адваката Фрыццы, беларускі бок пакуль не адрэагаваў на гэты аўдыазапіс.

Як раней паведамляла Свабода, Вікі Мароз, знаходзячыся на аздараўленьні ў Італіі, адмовілася вяртацца ў Беларусь. Беларускія ўлады прыпынілі выезд дзяцей ў гэтую краіну і цьвердзяць пра тое, што Віку Мароз скралі.

Чарговы разгляд справы ў судзе Генуі прызначаны на 28 верасьня.
XS
SM
MD
LG