Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: у 14:30 пачнецца суд над Мечыславам Яскевічам


Радыё Свабода Актывіста Саюзу палякаў Мечыслава Яскевіча вінавацяць ў дробным хуліганстве.

Яму пагражае да 15 сутак зьняволеньня за тое, што разам са сваім паплечнікам Андрэем Пачобутам, як напісана ў міліцэйскім пратаколе, перашкаджаў працаваць здымачнай групе абласнога тэлебачаньня.

15 жніўня актывісты Саюзу палякаў ускладалі кветкі на пахаваньнях польскіх жаўнераў у Горадні. На могілках прыехалі журналісты дзяржаўнай кампаніі і пачалі здымаць імпрэзу.

У выніку канфлікту Андрэй Пачобут і Мечыслаў Яскевіч 4 сутак адседзелі ў спецпрымальніку. Суд Кастрычніцкага раёне Горадні прызнаў, што Яскевіча не парушаў грамадзкі парадак.

Аднак пазьней абласны суд не згадзіўся з рашэньнем раённага і справу накіравалі на новы разгляд.
XS
SM
MD
LG