Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Фрыцы: відэа зь Вікай знаходзіцца ў пракуратуры Генуі


Радыё Свабода Маўрыцыа Фрыцы, адвакат Алесандра Джуста і Марыі Барначын, якія ад 8 верасьня хаваюць ў Італіі выхаванку беларускага інтэрнату Віку Мароз, сьцьвярджае: відэаматэрыял пра дзяўчынку знаходзіцца ў пракуратуры Генуі і беларускі амбасадар, які занепакоены станам здароўя сіраты, можа праглядзець яго.

Як паведамляе італьянская інфармацыйная агенцыя AGI (Agenzia Giornalistica Italia) са спасылкай на абаронца сямейнай пары з Кагалета, відэакасэта са сьведчаньнямі дзяўчынкі была перададзеная судовым абвінаваўцам яшчэ ў суботу і ў той жа дзень далучаная да матэрыялаў справы.

Алесандра Джуста і Марыя Барначын чакаюць вэрдыкту Генуэскага апэляцыйнага суду ў зьвязку з хадайніцтвам адвакатаў супраць рашэньня іншай судовай інстанцыі. 7 верасьня суд па справах непаўналетніх у Генуі вынес пастанову аб вяртаньні Вікі ў Вілейку.

Раней у інтэрвію “Il Tempo” Маўрыцыа Фрыцы заявіў, што сям’я хавае Віку таму, што гэтае дзяўчо ў выніку вяртаньня ў інтэрнат можа атрымаць сур’ёзную траўму.

Як вынікае зь інтэрвію адваката беларускай амбасады Дыегі Перуджыні расейскім мэдыям, “ у Беларусі вельмі занепакоеныя станам здароўя дзяўчынкі. Дзіця патрабуе спэцыфічнага лекаваньня і мэдычнага дагляду, якіх цягам апошніх двух тыдняў пазбаўленае”.
XS
SM
MD
LG