Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Наша Слова”: памёр Віктар Шматаў


Юлія Шарова, Менск Пра што сёньня пішуць беларускія газэты.

Газэта “Наша слова” друкуе нэкралёг па Віктару Шматаве – вядомым мастаку, доктары мастацтвазнаўства, сябру Таварыства беларускай мовы, які памёр на 71-м годзе жыцьця.

Апавядае галоўны рэдактар газэты Станіслаў Суднік.

(Суднік: ) “Родам ён з Брагінскага раёну. Шмат увагі надаваў Чарнобыльскай тэматыцы ў сваіх творах. Ягоная “Скарыніяна” – адзін з важкіх набыткаў у дасьледаваньнях эпохі Рэнэсансу й ролі ў ёй Францыска Скарыны. Імя Віктара Шматава як навукоўцы вядомае ўсяму навуковаму сьвету, які цікавіцца беларускімі старадрукамі. Яму належыць манаграфія “Сучасная беларуская графіка”, кнігі пра Людвіга Асецкага, Міхася Філіповіча, Міхася Сеўрука”.

“Камсамолка” апавядае пра 20-гадовага вайскоўца, які пацярпеў у часе вучэбных стрэлаў на палігоне пад Берасьцем. Прэсавая служба Міністэрства абароны падала гэтую навіну па-вайсковаму сьцісла: 20 верасьня ў часе вучэбных стрэлаў са штатнай гарматнай зброі ў Берасьцейскім вучэбным цэнтры трое вайскоўцаў атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці. Аднаму з жаўнераў адарвала руку. Гэтага пацярпелага клічуць Сяргеем і пасьля здарэньня ягонае жыцьцё цалкам перакулілася. Сваякі жаўнера спадзяюцца, што войска яго не забудзе й дапаможа знайсьці працу, што зь інваліднасьцю будзе складана.

“Брестская газета” паведамляе пра тое, як на Берасьцейшчыну прыйшлі замежныя інвэстыцыі. 19 верасьня каля райцэнтру Бяроза пачалося будаўніцтва новага заводу для ўтылізацыі жывёльнай сыравіны. Грошы ў гэты праект укладае нямецкая кампанія “Сарыя Бія-Індастрыс”. Два гады таму Берасьцейшчына пазбавілася ўласнага прадпрыемства такога кшталту – стары завод быў у занядбаным становішчы, на ягоную рэканструкцыю не было грошай.

А карэспандэнты “Газеты Слонимской” праехаліся па выміраючых вёсках Гарадзеншчыны. Напрыклад, у вёсцы Сяркі журналісты засьпелі толькі пецярых жыхароў, усе яны пэнсіянэры сталага веку, якія займаюць тры дамы. Адзін з жыхароў Сяркоў, інвалід першай групы, хварэе на рак, але мэдработнікі з суседняй вёскі Партызанаўка ня езьдзяць да яго штодня, каб рабіць абязбольваючыя ўколы. Насельнікі вёскі скардзяцца таксама на тое, што мясцовае начальства не дапамагае ім з уборкай ураджаю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG