Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Грахоўскі


Уладзімер Арлоў, Менск 24.9.1913, м. Нобель (цяпер Зарэчанскі раён, Ровенская вобл., Украіна) — 11.12. 2002, Менск.

Я так настыг у маладосьці І навучыўся так цярпець, Што толькі спадзяюся косьці У крэматорыі сагрэць.

Паэт Сяргей Грахоўскі меў поўнае права напісаць такія радкі. Пра гэта пэўным чынам сьведчыць і бібліяграфія яго твораў: першы верш датаваны 1926 годам, а першая кніга выйшла толькі праз трыццаць два гады.

У 1936-м па маладога супрацоўніка Беларускага радыё прыехаў варанок. Нічога ўцямнага сьледчыя НКВД сфабрыкаваць ня здолелі, але прысуд быў бязьлітасны: 10 гадоў канцлягеру, якія Сяргей Іванавіч адседзеў ад званка да званка, да тонкасьцяў спасьцігнуўшы навуку лесапавалу. Аднак нават у тых нечалавечых умовах ён заставаўся літаратарам: пісаў на лягерным матэрыяле п’есы і сам выконваў у іх ролі.

Сустрэча з воляю была нядоўгай: пасьля трох гадоў настаўнічаньня на Случчыне па Грахоўскага зноў прыйшлі. Гэтым разам вырак гучаў і наогул безнадзейна: вечнае пасяленьне ў Сібіры.

Па сьмерці “бацькі ўсіх народаў” Сяргей Іванавіч вярнуўся ў Беларусь і быў цалкам рэабілітаваны. Імкнучыся навярстаць страчанае за шаснаццаць гадоў няволі, ён шмат пісаў і выдаваўся, але па-сапраўднаму талент Грахоўскага раскрыўся толькі з пачаткам гарбачоўскай перабудовы. Якраз тады да чытача прыйшлі ўспаміны пісьменьніка, назвы якіх гавораць самі за сябе: “Такія сінія сьнягі”, “Зона маўчаньня”, “З воўчым білетам”.

Нягледзячы на паважны век, Грахоўскі пры канцы 1980-х улучыўся ў грамадзкае жыцьцё: актыўна працаваў у “Мартыралёгу Беларусі”, дзясяткі разоў выступаў на мітынгах і сходах. Стаўленьне Сяргея Іванавіча да цяперашняга рэжыму і “галоўнага вэктару” яго палітыкі красамоўна засьведчанае ў наступным вершы:

Не паверу хлусам, Не згаджуся з Каінам, Што заснуў я беларусам, А ўстаў расіянінам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG