Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: асуджаныя памежнікі й мытнікі зьвярнуліся да грамадзкасьці


Радыё Свабода Асужданыя да розных тэрмінаў зьняволеньня супрацоўнікі мытні й памежных войскаў, што несьлі службу на пераходзе “Макраны” на беларуска-ўкраінскай мяжы, зьвярнуліся з адкрытым лістом да грамадзкасьці.

Паводле аўтараў ліста, сьледзтва і судовы працэс адбываліся ва ўмовах бяспраўя й нагадвалі 1930-я гады, “калі сьледчыя НКВД не абцяжарвалі сябе зборам доказаў”.

Як паведамляла Радыё Свабода, Берасьцейскі міжгарнізонны суд прызнаў супрацоўнікаў гэтага памежнага пераходу, а таксама аўтаперавозчыкаў (разам 45 чалавек), вінаватымі ў шэрагу злачынстваў. Размова ідзе пра транзыт грузаў зь Літвы ва Ўкраіну, падчас якога не былі спагнаныя належныя мытныя пошліны амаль на 3 мільярды рублёў.

Між тым, паводле саміх абвінавачаных, падчас сьледзтва так і не было высьветлена, куды трапіў тавар, які нібыта застаўся ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG