Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Трэба падзякаваць людзям, якія хочуць усынавіць нашых дзетак”


Радыё Свабода На тэлефон-аўтаадказьнік "Свабоды" патэлефанавала слухачка з Горадні.

(Спадарыня:) “Прывітаньне, “Свабода”! Хачу адказаць на пытаньне тыдня: “Як Вы ставіцеся да ўсынаўленьня дзяцей за межамі Беларусі?” Стаўлюся станоўча. Таму што ведаю, што гэтых дзетак, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах і інтэрнатах, нічога добрага не чакае.

Я калісьці сама працавала ў маладосьці ў дзіцячым доме, ведаю лёс гэтых дзяцей. Большая частка іх потым трапляюць у турмы або становяцца прастытуткамі. Іх нічога добрага ў нас не чакае. Трэба толькі падзякаваць тым добрым людзям за мяжой, якія хочуць нашых дзетак усынавіць. Яны хочуць даць гэтым дзеткам добрае жыцьцё.

І тое, што нашы чыноўнікі цяпер па тэлебачаньню гавораць, што яны ўсё зробяць для гэтай дзяўчынкі, якая засталася ў Італіі, каб ёй было добра, гэта проста крывадушша. Няхай хоць адзін з гэтых чыноўнікаў пакажа прыклад. Яны маюць высокія пасады, добры заробак… Няхай пакажуць прыклад і возьмуць хоць адно дзіцятка, якое абдзеленае лёсам. А то і сам ня гам, і нікому не дам. Гэта проста палітыка і крывадушша. Дзякуй.”

Агляд тэлефанаваньняў слухачоў “Свабоды” – у вечаровым эфіры
XS
SM
MD
LG