Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні адзначылі дзень “сыбірака”


Радыё Свабода Сёньня ў Горадню з усяе Беларусі зьехаліся больш ста сябраў Таварыства сыбіракоў. Таварыства было ўтворана пры Саюзе палякаў й аб’ядноўвае па ўсёй Беларусі больш тысячы чальцоў, якія былі рэпрэсаваныя пасьля 17 верасьня 1939 года й Другой сусьветнай вайны. Сярод сяброў таварыства людзі ня толькі польскага паходжаньня, але й беларусы, якія змагаліся ў Арміі Андэрса падчас Другой сусьветнай вайны.

У фарным касьцёле Горадні была праведзена імша, пасьля чаго адбыўся ўрачысты прыём у Генэральным консульстве Польшчы ў Горадні. На прыёме прысутнічалі сэнатары з Польшчы: Дар’юш Гурэцкі, які прадстаўляе партыю Права й справядлівасьць, й Людвік Залескі зь Лігі польскіх сем’яў.

На сустрэчы з польскімі сэнатарамі сябры таварыства выказвалі сваё абурэньне тым, як афіцыйная беларуская прапаганда прадстаўляе дату 17 верасьня 1939 года – бо менавіта пасьля гэтага ім давялося перажыць рэпрэсіі, самае страшнае ў іх жыцьці.

Дзень сыбірака традыцыйна ладзіць Саюз палякаў Беларусі. І сёлета гэта рабіла арганізацыя на чале з Анжэлікай Борыс, якую афіцыйныя ўлады не прызнаюць.
XS
SM
MD
LG