Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сход дэпутатаў прапаноўвае правесьці "Марш Свабоды"


Радыё Свабода Каля 30 дэпутатаў з розных рэгіёнаў Беларусі прынялі рэзалюцыю з патрабаваньнем аднавіць на працы ўсіх сваіх калегаў звольненых з-за іх палітычнай і грамадзкай дзейнасьці. Як паведаміў Радыё Свабода ўдзельнік сходу дэпутат Пухавіцкага райсавету Алесь Міхалевіч, найперш сябры Асамблеі патрабуюць аднавіць на працы Алеся Чыгіра з Бабруйску, які не толькі быў звольнены са школы, дзе выкладаў гісторыю, але і быў пакараны 10-ці сутачным арыштам.

Удзельнікі сходу дэпутатаў прапанавалі аб’яднаным дэмакратычным сілам правесьці ў Менску “Марш свабоды” да будынку Дому ўраду і беларускага тэлебачаньня, каб патрабаваць ад уладаў правядзеньня новых свабодных прэзыдэнцкіх выбараў.

Удзельнікі сходу дэпутатаў таксама лічаць мэтазгодным удзел у новых мясцовых выбарах найперш дзеля таго каб мець магчымасьць даносіць свае ідэі да выбарцаў.
XS
SM
MD
LG