Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве завяршыўся фэстываль мультфільмаў “Анімаёўка 2006”


Радыё Свабода На IX міжнародным фэстывалі анімацыйных фільмаў “Анімаёўка-2006”, які сёньня завяршыўся ў Магілёве, творчасьць беларускіх аніматараў адзначаная толькі адмысловым прызам. Мультыплікацыйная стужка “Как я у пана служил” кінастудыі “Беларусьфільм” атрымала адмысловы прыз “За захаваньне традыцыяў”.

Гран-пры фэстывалю, “Крыштальны алавік” зь дзесяціграмовай залатой плястыкай, дастаўся маскоўскім аніматарам са студыі “Пілёт” за фільм “Жихарка”.

Сёлета ў фэстывалі ўдзельнічалі аніматары й прадусары зь Беларусі, Армэніі, Казахстану, Латвіі, Літвы, Расеі, Узбэкістану ды Ўкраіны. Конкурсныя анімацыйныя стужкі ацэньвала журы на чале з маскоўскім кіназнаўцам Аляксеем Арловым.

Сярод 400 мультфільмаў, прапанавых гледачам, ніводнага не было па беларуску. У аргкамітэце фэстывалю ня здолелі прыгадаць, ці былі наагул у гісторыі “Анімаёўкі” фільмы па-беларуску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG