Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Атаве адбылася канфэрэнцыя, прысьвечаная Беларусі


Радыё Свабода, Прага Ува ўнівэрсытэце Атавы адбылася канфэрэнцыя, прысьвечаная праблемам дэмакратызацыі Беларусі якую арганізавала Міністэрства замежных спраў Канады з удзелам палітыкаў і навукоўцаў. У працы канфэрэнцыі ўзяла ўдзел Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, якую мы папрасілі падзяліцца сваімі ўражаньнямі.

(Сурвіла: ) “Надзвычай цікавая і поўная надзеі канфэрэнцыя. Надзеі на будучыню Беларусі. Да Беларусі цяпер сьвет ставіцца зусім іначай, зь вялікім зацікаўленьнем. Нарэшце зразумелі, што Беларусь мае важнае месца ў Эўропе, і гэта вельмі важна”.

На канфэрэнцыі ў Атаве разглядаліся канкрэтныя спосабы спрыяньня дэмакратызацыі Беларусі.
XS
SM
MD
LG