Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары Смалявічаў — пра заробкі


Радыё Свабода Які месячны заробак задаволіў бы вашы патрэбы? Гэтае пытаньне тыдня Беларускай Свабоды задаваў наш карэспандэнт на вуліцах Смалявічаў:

(Спадарыня Галіна: ) “У Смалявічах — тысяч 500, я мяркую. Каб мець добры тэлефон, апранацца, утрымліваць сям’ю, каб на ўсё хапала”.

(Спадарыня Святлана: ) “У мяне трое дзяцей. Сыну 19 гадоў, дачцэ 15 гадоў і маленькаму 1 год. Каб дзеці не галадалі й былі заўсёды добра апранутыя, трэба, я так мяркую, дзесьці 500 даляраў”.

(Спадарыня Віка: ) “700 тысяч нармалёва. Для Смалявічаў. Каб глядзець дзіця, каб працаваць ад васьмі гадзін да сямнаццаці, каб быў абед”.

(Карэспандэнт: ) “Колькі грошай трэба зарабляць у Смалявічах, каб ня мець праблемаў?”

(Спадарыня Валянціна: ) “Шмат. Апрануцца трэба, бо зіма наперадзе. Паесьці трэба — і смачна. А грошай катэгарычна не хапае”.

(Спадарыня Юля: ) “Хаця б тысяч 400 атрымліваць, то ўжо было б лягчэй”

(Спадарыня Вера: ) “Тысяч 500. Можа, нават больш — на сям’ю, каб муж і жонка столькі атрымлівалі”.

(Спадарыня Ала: ) “Ня менш за мільён”.

(Спадарыня Надзея: ) “Такой пэўнай сумы няма. Бо ў кожнага свае патрэбы”.

(Спадарыня Валянціна: ) “У мяне вялікія патрэбы”.

(Спадарыня Ганна: ) “У нас 780 тысяч — і хапае. Любая жанчына, калі яна гаспадыня, то зэканоміць на кухні. Мы ж працавалі, ёсьць нейкія запасы”.

(Спадар Іван: ) “У мяне 300 тысяч, і хапае. Сыны ў мяне маюць кватэры і машыны, дык нам ня трэба дапамагаць. Па-другое, купляць вопратку й абутак ня трэба. Усё носім старое. У мяне шмат шапак, і зімовых і летніх. А гэта вялікая справа. Гэта дзецям цяжка”.

(Спадарыня Валянціна: ) “Я за 300 тысяч не пражыву”.

(Спадарыня Ганна: ) “Эканомім на ежы. На што хапае, тое і купляем”.

(Спадарыня Любоў: ) “Трэба шмат. Значна больш за мільён. Таму што ўсё дорага”.

(Карэспандэнт: ) “У Смалявічах дарагое жыцьцё?”

(Спадарыня Натальля: ) “Так. Арэнда кватэры — 100 даляраў”.

(Спадарыня Тацяна: ) “У мяне пэнсія і заробак разам — 500 тысяч. На харчаваньне ў гэтым узросьце ўжо хапае. Але я жыву ў прыватным сэктары, дык мяне вада затоплівае. Нешта зрабіў бы, дык грошай не хапае”.

(Спадарыня Тамара: ) “На адну мяне трэба мільёна паўтара. Каб усе патрэбы задаволіць. Машыну б купіла. Больш адзеньня купляла б. На ежу больш выдаткоўвала б. Езьдзіла б адпачываць. Але ў Смалявічах няма такой працы, каб зарабляць столькі”.

(Спадарыня Алена: ) “У Смалявічах наўрад ці можна такую працу знайсьці. 200 тысяч, 300, 400 — самае вялікае”.

(Спадарыня Натальля: ) “На мэханічным заводзе даволі нядрэнна зарабляюць. Але гэта адзіны завод”.

(Спадарыня Ірына: ) “У Менску, можа, яшчэ й нічога заробак, а ў Смалявічах планка — і не вышэй”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG