Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Летась замежнікі ўсынавілі толькі двух беларускіх дзяцей


Радыё Свабода Статыстыка сьведчыць: калі ў 2003 годзе замежнікі ўсынавілі 714 беларускіх дзяцей, то ўжо ў 2004 годзе –– 596, а ў 2005-м — толькі двух дзяцей.

У першым паўгоддзі 2006 году ў замежныя сем’і паехалі 20 беларускіх дзяцей. Цяпер каля 500 замежных сем’яў стаяць у чарзе на ўсынаўленьне. Пры гэтым на пачатак 2006 году ў Беларусі налічвалася каля 35 тысячаў дзяцей-сіротаў і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Пры гэтым 12 тысячаў зь іх таксама стаяць ў чарзе ў Нацыянальным цэнтры ўсынаўленьня.
XS
SM
MD
LG