Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Спадзяюся, прэзыдэнт знойдзе мужнасьць дараваць Казуліну”


Радыё Свабода На тэлефон-аўтаадказьнік патэлефанавала слухачка Свабоды

(Спадарыня Ларыса: ) “Чарговае рашэньне суду ў дачыненьні да А.Казуліна засталося нязьменным. За хуліганства такі вялікі тэрмін – пяць з паловай гадоў – вельмі жорстка. Тым больш, што ніякіх незаконных дзеяньняў зь яго боку не было. Натуральна, што судзілі, не ўнікаючы ў ніякія падрабязнасьці, апускаючы ўсе моманты, якія б маглі зьмякчыць прысуд.

Яшчэ бяз расьсьледаваньня і яшчэ спачатку гэты прысуд ужо агучваўся. Дзіўна тое, што было сабрана шмат подпісаў сярод насельніцтва ў абарону А.Казуліна. Таксама заходнія дзеячы выказваліся ў яго абарону. І ўсё гэта ня мела ніякага плёну. Наколькі ж наша судовая сыстэма залежная! Што сказалі, тое і выконваюць.

Вельмі шкада, што таленавіты чалавек, які мог бы быць карысным на ніве вышэйшай адукацыі, будзе адбываць вялікі тэрмін, марнуючы час і займаючыся не ўласьцівай прафэсару працай. Але трэба спадзявацца, што наш прэзыдэнт знойдзе мужнасьць дараваць Казуліну, і праз невялікі тэрмін ён будзе на свабодзе. Нельга руйнаваць жыцьцё ні ў чым не вінаватага чалавека.”

Цалкам агляд тэлефанаваньняў нашых слухачоў у праграме “Званкі на “Свабоду” -- ў вечаровым эфіры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG