Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістаў Саюзу палякаў ізноў выклікаюць у міліцыю


Міхал Карневіч, Горадня Сёньня раніцай з рэдактарам часопісу Magazyn Polski Анджэям Пачобутам гутарыла намесьніца начальніка аддзела дазнаньня Ленінскага РУУС Горадні Натольля Гайдаш.

Яе цікавіла, на якія грошы выдаецца ў Польшчы часопіс Magazyn Polski. Андрэй Пачобут адмовіўся адказваць на пытаньні.

У панядзелак у міліцыю выкліканая Анжаліка Борыс, старшыня непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў. Яна таксама будзе мець сустрэчу з Натальляй Гайдаш.

Ужо два гады Magazyn Polski вымушаны выдавацца ў Польшчы пасьля канфлікту, зьвязанага з 6 зьездам Саюзу палякаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG