Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Студэнты вывучалі гатункі рыб возера, фауну гэтай мясцовасці, сабралі матэрыял па водараслях” (1946)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 22 верасьня

“Звязда”, 1926 год. Сталін на ХІІ зьезьдзе партыі ў 1923 г.:

“Толькі тады і толькі настолькі савецкая ўлада стане ўладаю ня толькі расейскай, але і інтэрнацыянальнай, роднай для сялян, раней прыгнечаных нацый, калі ўстановы і органы ўлады загавораць і будуць працаваць на роднай мове. У гэтым адна з асноў нацыянальнага пытаньня наогул і ва ўмовах савецкіх у прыватнасьці”.

“Звязда”, 1946 год:

“Беларускі Дзяржаўны універсітэт стварыў на возеры Нарач навукова-даследчую біялагічную станцыю. 25 студэнтаў 2-га курса біялагічнага факультэта правялі два месяцы ў раёне возера. Яны вывучалі гатункі рыб возера, фауну гэтай мясцовасці, сабралі матэрыял па водараслях. Некалькі студэнтаў 3—4 курсаў, якія працавалі ў гэтым-жа раёне, сабралі даныя аб рыбах і іх захворваннях, малюсках і птушках. Матэрыял узбагаціць універсітэцкі заалагічны музей”.

“ЛіМ”, 1956 год:

“Студыя “Беларусьфільм” павінна нарэшце зрабіць вельмі сур’ёзны, а не фармальны, як гэта часам бывае, паварот да беларускай літаратуры і іншых галін беларускага мастацтва. Даволі апраўдвацца фальшывымі спасылкамі на тое, што беларускія пісьменнікі быццам не хочуць і не ўмеюць пісаць сцэнарыі. З жалем даводзіцца прызнаваць, што атмасфера дзяляцтва і беспрынцыповасці, якая існуе на студыі, сапраўды такі адштурхнула некаторую частку пісьменнікаў”.
XS
SM
MD
LG