Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сябры Маладога фронту -- пра крымінальны перасьлед


Любоў Лунёва, Менск Актывісты незарэгістраванай арганізацыі Малады Фронт сёньня ладзяць прэсавую канфэрэнцыю, на якой паведамяць, у якім стане знаходзіцца крымінальная справа супраць моладзевых актывістаў.

Учора паплечнікі Зьмітра Дашкевіча даведаліся аб тым, што яму выставілі афіцыйнае абвінавачаньне ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. Зьмітру пагражае да двух гадоў пазбаўленьня волі. Журналісты спадзяюцца, што змогуць задаць пытаньні і іншым фігурантам крымінальнай справы Сяржуку Лісічонку і Алегу Корбану.

15 верасьня Зьмітра Дашкевіча арыштавалі пад час допыту ў беларускай пракуратуры. Да суду яго будуць трымаць у сьледчым ізалятары на Валадарскага. На наступным тыдні Зьміцер пачне знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы.

Нагадаем: у часе выбарчай кампаніі крымінальныя справы супраць актывістаў “Маладога фронту” распачалі супрацоўнікі Камітэту барацьбы з тэрарызмам. У раённых пракуратурах апыталі дзесяткі сьведак. У рэгіёнах сьледчыя спынілі некалькі крымінальных справаў.

Падрабязнасьці – пазьней на нашым сайце і ў вечаровым эфіры.
XS
SM
MD
LG