Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне: каго з беларускіх эмігрантаў вы ведаеце?


Радыё Свабода, Віцебск “Каго зь беларускіх эмігрантаў вы ведаеце і што чулі пра іхнюю дапамогу Бацькаўшчыне?” Гэтае пытаньне мы задавалі на менскай вуліцы Машэрава.

(Спадар: ) “Першы, каго згадваеш – гэта Зянон Пазьняк, канешне. Другое прозьвішча – Івонка Сурвіла, старшыня Згуртаваньня беларусаў сьвету. Яны пэрыядычна выпускаюць нейкія заявы ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. А чым яны насамрэч могуць дапамагчы, калі яны знаходзяцца за мяжой?”

(Спадарыня: ) “Нобэлеўскі лаўрэат Алфёраў. Памятаючы пра карані, ён спрабуе дапамагаць нам. Прыяжджае ў Акадэмію Навук, дзе праводзіць сустрэчы з людзьмі, сэмінары…”

(Хлопец: ) “Я ведаю Пазьняка, а чым дапамагае – ня ведаю!”

(Дзяўчына: ) “Вітаўт Кіпель. Друкуецца ў ЗША, жыве там жа. Ведаю яшчэ барда, Сокалава-Воюша. Жыве таксама ў ЗША, папулярызуе беларускую культуру”.

(Спадар: ) “А Навумчык, Адамовіч? Ну а самы буйны, відаць, Пазьняк. Але ён больш перашкаджае, чым дапамагае. Бо рэальна ён ня можа ўплываць на працэсы. Яшчэ – Віталь Кіпель. А што ён робіць, ня ведаю. Вядома, што да нас, можа, й не даходзяць нейкія рэчы аб тым, што яны робяць. Баюся, што калі мы самі нічога не зробім, то й яны нічым не дапамогуць!”

(Дзяўчына: ) “Я адразу магу прыпомніць толькі Міхася Забэйду. Ну, а чым ён дапамагае? Адным толькі тым, што за мяжой ведаюць: ён беларус. Праз яго ведаюць і пра нашую краіну!”

(Спадар: ) “Прыгадваю дырэктара беларускага інстытуту ў Нью-Йорку Вітаўта Кіпеля. Я яшчэ люблю слухаць сьпевака Данчыка, у яго цудоўны голас. Папулярызуе беларускую культуру”.
XS
SM
MD
LG