Лінкі ўнівэрсальнага доступу

60 жыхароў Берасьцейшчыны атруціліся грыбамі


Радыё Свабода Агляд недзяржаўнай прэсы за 22 верасьня

Сёньня “Народная воля” падсумоўвае вынікі першага этапу ў турэмным лёсе Аляксандара Казуліна. Падкрэсьліваецца, што ад 19 верасьня ён ужо не абвінавачаны па справе, а асуджаны. Падрабязнасьці – у справаздачы журналістаў пра працэс у будынку Менскага гарадзкога суду.

Аўтар матэрыялу пад рубрыкай “Нельга маўчаць!” – доктар гістарычных навук Леанід Лыч. Ён зьвяртае ўвагу чытачоў “Народнай волі” на тое, што: “Падзеi апошнiх гадоў пераканаўча сьведчаць: iдзе няўмольны заняпад, хуткая дэфармацыя самабытнасьцi беларускага жыцьця”. Паводле аргумэнтаў прафэсара, Беларусі патрэбен Камітэт нацыянальнага выратаваньня

Яшчэ адна тэма “Народнай волі” – якое цяпер становішча малога і сярэдняга бізнэсу ў Беларусі? На пытаньні газэты адказвае Іван Іваноў. Ён больш як тры гады запар узначальваў прадстаўніцтва Міжнароднай фінансавай карпарацыі ў Беларусі. Ацэнка спэцыяліста: “На сёньня бізнэс-клімат краіны амаль не зьмяняецца да лепшага”.

У сёньняшнім нумары “Народнай волі” Сяргей Законьнікаў адказвае на пытаньні журналістаў. Нагода – 60-гадовы юбілей паэту. Газэта таксама зьвяртаецца да велічыні цяперашніх заробкаў беларусаў і піша пра крыўды менскіх пэнсіянэраў.

“Вечерний Гродно” паведамляе, што 17 фіналістак конкурсу “Міс сьвету –2006” цягам пяці гадзінаў знаходзіліся ў польскім горадзе Аўгустаў і атрымалі магчымасьць пракатацца на цеплаходзе па канале ў накірунку беларускай мяжы. Як піша выданьне, госьці былі ў захапленьні ад прыгажосьці на берагах і віталі турыстаў на воднай гладзі. Паводле гарадзенскага выданьня, на польскім боку Аўгустоўскага канала выканана ўжо 16 праектаў Эўразьвязу па разьвіцьцю турыстычнай зоны.

Рэгіянальны тыднёвік “Брестская газета” паведамляе, што ў другую дэкаду верасьня амаль 60 жыхароў вобласьці атруціліся грыбамі. Пяцёра зь іх памерлі, удакладняе газэта. Яшчэ адзін сьпіс трагічных здарэньняў на Берасьцейшчыне складзены па выніках купальнага сэзону. Газэта канстатуе, што сёлета ўтапіліся 129 чалавек, у тым ліку 9 дзяцей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG