Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікеты ў падтрымку палітвязьняў у Менску і Салігорску (фота)


Любоў Лунёва, Менск Увечары 21-га верасьня актывісты моладзевага дэмакратычнага руху ладзілі ў падтрымку палітвязьняў некалькі акцый. Шэсьць чалавек былі затрыманыя.

А 8 вечара на Кастрычніцкай плошчы некалькі чалавек правялі флэш моб на знак падтрымкі палітвязьняў. Яны пускалі мыльныя пухіры, дэманструючы, што абвінавачаньні супраць іх беспадстаўныя.

Тым часам каля двух дзесяткаў чалавек сталі ланцугом ўздоўж праезжай часткі на плошчы Перамогі. Яны трымалі партрэты палітвязьняў, а таксама зьніклых Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьмітра Завадзкага і Юрыя Захаранкі.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі пяцёх студэнтаў і аднаго школьніка на вуліцы Леніна, калі тыя ішлі дахаты пасьля акцыі на Кастрычніцкай плошчы.

Затрыманых адвезьлі ва ўпраўленьне міліцыі Цэнтральнага раёну.

Там іх зьнялі на відэа- і фотакамэру. У школьніка ў заплечніку знайшлі стос газэтаў “Моладзь БНФ”. Міліцыянты газэты пакінулі сабе, а затрыманых адпусьцілі праз паўтары гадзіны.

У Салігорску актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” правялі пікет з патрабаваньнем вызваліць Зьмітра Дашкевіча.

На здымку уверсе -- пікет у Менску.

Фота ўнізе -- акцыя ў Салігорску.

XS
SM
MD
LG