Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л.Сьвірыдаў: “Абвінавачваньне ў шпіянажы – гэта не да мяне”


Радыё Свабода Леанід Сьвірыдаў, які працуе цяпер у Варшаве, заявіў нашаму радыё, што ўпершыню журналісцкай акрэдытацыі ў Чэхіі яго пазбавілі яшчэ год таму, потым акрэдытацыя была адноўленая на тры месяцы, а ў сакавіку сёлета чэскі МЗС канчаткова адмовіў спадару Сьвірыдаву ў акрэдытацыі.

У траўні сёлета журналісту – грамадзяніну Расеі - не далі чэскую візу.

Паводле словаў Леаніда Сьвірыдава, у абодвух выпадках МЗС Чэхіі ніяк не патлумачыў сваё рашэньне.

(Сьвірыдаў: ) “Я кажу, што мяне проста фізычна не было на тэрыторыі Чэхіі ў гэты час, таму абвінавачаньні ў шпіянажы гэта не да мяне. Дый увогуле, якія дакумэнты НАТА і Эўразьвязу можна шукаць у Празе? Чаму не ў Брусэлі, напрыклад? Дарэчы шэнгенская віза ў мяне ёсьць, пасьля гэтай чэскай гісторыі я працягнуў візу і акрэдытацыю ў Славаччыне – без праблем. Што да высылкі чэскага журналіста з Расеі, дык тут можна толькі здагадвацца, зьвязаныя гэтыя выпадкі ці не. Думаю, што кожны разумны чалавек зробіць выснову сам – я ж маю грамадзянства Расейскай Фэдэрацыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG