Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Шпіёнская гульня” з удзелам былога менскага журналіста?


Радыё Свабода Супрацоўнік Чэскага тэлебачаньня ў Маскве Ян Молачак пазбаўлены з акрэдытацыі Міністэрствам замежных спраў Расейскай Фэдэрацыі, у адказ на адмову ў акрэдытацыі карэспандэнта расейскага агенцтва Леаніда Сьвірыдава.

У сёньняшнім нумары газэты “DNES” чэскі журналіст называецца ахвярай “вялікай шпіёнскай гульні”. Добра інфармаваны чэскі дыплямат заявіў газэце, што Леанід Сьвірыдаў “быў чэскімі службамі выведкі выкрыты як агент, які працаваў у Чэхіі пад дахам журналіста”.

У пачатку 90-ых гадоў Леанід Сьвірыдаў працаваў карэспандэнтам менскага бюро Усерасейскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі “Россия” . З 2001 году ён працаваў у Празе карэспандэнтам агенцтва «РИА-Новости», з 2003 году працуе ў Варшаве.

Як піша газэта “DNES” са спасылкай на чэскага дыплямата, Ян Молачак мог бы застацца ў Маскве, але пры ўмове, што Прага “адкліча выдварэньне” Леаніла Сьвірыдава.
XS
SM
MD
LG