Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Даць рэжыму Лукашэнкі тэрмін, напрыклад, у месяц..."


21 верасьня Тэлефанаваньні слухачоў на менскі аўтаадказьнік Свабоды 290-39-52

(Спадарыня) “Родная Беларусь, усе жыхары рыхтуюцца да рэфэрэндуму, каб мы згінулі як нацыя. Нават Амэрыка пасьля 1974 года выстаяла, калі там былі тарнада. Выжывем і мы. Пры нашым міралюбівым характары і з Богам мы выжывем, таму што любіць нас Бог, бо мы не агрэсіўныя, як нашыя суседзі.”

(Спадар) “Я званю Вам па такому пытаньню. Калі перастанеце брахаць на нашага Бацьку? Я грамадзянін Беларусі, і мне Вашыя перадачы вельмі агідна глядзець. Трэба Вам працаваць і зарабляцть грошы, а не ляжаць на канапе і глядзець у столю, і каб Вам грошы давалі. Працаваць трэба, і будзеце мець грошы. Бацька – выдатны чалавек.”

(Спадарыня з Бабруйску) “Я хачу выказаць сваё меркаваньне наконт Вашых перадачаў наагул. Я з апазыцыйнай моладзі гораду Бабруйску. Вас жахліва слухаць. Лукашэнка – выдатны чалавек, дзякуючы яму мы атрымліваем выдатныя стыпэндыі, прыгожыя вуліцы, прыгожыя дамы…Гэта вельмі добры чалавек, і мы ўсе за яго. А Вы кажаце толькі пустое. Сорамна слухаць, ганьба! Госпадзі, вы ж людзі ўсе! Паглядзіце на сябе! Паглядзіце на Літву гэтую засрамленую! Ганьба! У нас у Беларусі прыгажосьць, чыстата і парадак, дзякуючы вялікаму Лукашэнку! Да пабачэньня.”

(Спадарыня) “Вось “Свабода.” Зусім няма чаго слухаць. Толькі і размоваў: “Лукашэнка нt туды паехаў, ня тое сказаў, ня тое зрабіў. Як можна так бясконца “канькаць і канькаць!” Вось Мілінкевіч тое сказаў, ён у Фінляндыю, ён туды-сюды, і гэта ён нас выратоўвае. А што тут на месцы ў Вас? Заробак…Хто што зарабіў, тое ён і атрымлівае. Але важна тое, што людзі машыны купляюць, жыльлё будуюць. А Вы толькі хлусіце і хлусіце…Вось Джынсавы фэст...Дзесяць тысяч! Там і трох не было. Мы там пастаялі здалёк…Ну, тры, можа і было…Вось Вам і Джынсавы фэст. І там былі толькі Вашыя людзі. Нікога там пабочнага не было.”

(Спадарыня) “Учора ўвечары слухала Вашую перадачу “Лісты на “Свабоду.” Я ня ведаю, ці можна рэфармаваць беларускую навуку, але магу сказаць дакладна тое, што мне вядома. Калі б зрабілі звычайнае школьнае тэставаньне, то многія кіраўнікі падразьдзяленьняў ці іншыя кіраўнікі проста не прайшлі б тэставаньне па прадмету, якім яны кіруюць. Да пабачэньня.”

(Спадарыня) “Усе хочуць атрымліваць многа і жыць добра. Але ніхто ня кажа пра тое, адкуль бяруцца грошы на заробкі і які іх асабісты ўнёсак у папаўненьне казны. Ніхто не кажа пра тое, што 12 год таму Беларусь была жабрацкай, прылаўкі крамаў пустыя, моладзь драпанула ў гарады і за мяжу. Да таго ж, маладыя працаваць ня любяць. Калгасы разваліліся. Ніхто ня кажа пра тое, што акрамя заробку людзям ёсьць шмат розных праблемаў, якія патрабуюць грошай і для аднаўленьня і будаўніцтва новых аб’ектаў. І ўсё гэта для тых жа людзей, але ў агульнай масе. Ніхто ня кажа пра тое, што Беларусь дасягнула вялікага прагрэсу за вельмі кароткі тэрмін пры моцных перашкодах з боку апазыцыі і замежных “швондэраў”. Усе гэта дасягнута, дзякуючы стараннасьці Лукашэнкі.”

(Спадарыня з Магілёву) “Паважаны Аляксандр Мілінкевіч. Вялікі Вам дзякуй за тое, што Вы не дапускаеце эканамічных санкцый з боку Эўропы і Эўразьвязу, бо шкадуеце беларускі народ, які ні ў чым не вінаваты. Але ў гэтым я вельмі сумняюся. Вашае высакародная літасьць робіць беларускі народ абыякавым да пакутаў тых людзей, якія ідуць за Вамі. Яны гатовыя былі замерзьці за Вашую ідэю на Плошчы, памерці галадаючы, сядзяць у турмах за беларускі народ, якому зусім не шкада Аляксандра Казуліна. Ад абыякавасьці беларускага народу ідзе пагроза незалежнасьці Беларусі. Беларусы ўжо прызвычаіліся да літасьці. І Вашай літасьцю выдатна карыстаецца Лукашэнка. Вы шкадуеце беларускі народ, а ён пры першай жа магчымасьці – Вас у турму. Сыходзячы з таго, што я пералічыла, час ужо папакутваць і беларускаму народу. Даць рэжыму Лукашэнкі тэрмін, напрыклад, у месяц. Каб на працягу аднаго месяца былі вызваленыя ўсе палітычныя вязьні. І калі гэта ня будзе зроблена, пачынаць уводзіць эканамічныя санкцыі, а пры гэтым растлумачыць беларускаму народу, на якіх падставах уведзены эканамічныя санкцыі і чым гэта ім пагражае.”

(Спадар) “Наконт артыкулу Сівакова ў часопісе “Спэцназ” “Кодэкс гонару нямецкага афіцэра”, напісанага Гітлерам. На мой погляд, гэта зьяўляецца натуральным працягам інтэрвію, што было дадзена Лукашэнкам карэспандэнту нямецкай газэты “Handelsblatt.” Прадстаўнікі сёньняшняга беларускага эстэблішмэнту зьяўляюцца спадкаемцамі і прадаўжальнікамі ідэй Трэцяга Рэйху і ідэй сталінізму. І хаця часам яны імкнуцца схаваць гэта (вельмі ж адыёзныя папярэднікі), гэта адназначна бачна па іх справах, а калі-нікалі прарываецца і ў словах. Маштабы толькі ня тыя, але і таго, што ёсьць хапае, як кажуць, ёсьць тэндэнцыя: паталягічнае непрыняцьце іншых пунктаў гледжаньня, перасьлед палітычных апанэнтаў шляхам звальненьня, зьбіцьцё, штрафы, арышты, і нават палітычных забойстваў, і пры гэтым найнахабнейшая цынічная хлусьня з усіх дзяржаўных СМІ, абалваньваньне, замбіраваньне, маніпуляваньне простымі людзьмі, давядзеньне іх да жывёльнага выжываньня. Пакуль няма канцэтрацыйных лягераў, але, як сказаў адзін высокі чыноўнік, яны патрэбныя для дрэнных бацькоў, а значыць, будуць патрэбныя і для “палітычных.” Вельмі шкада, што гісторыя беларусаў нічому не навучыла.”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG