Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне “Свабоды”: “Які месячны заробак задаволіў бы вашы патрэбы?”


Альгерд Невяроўскі, Менск Гэтае пытаньне тыдня беларускай “Свабоды” людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

(Спадарыня: ) “Баюся, што я напалохаю вас лічбай. Ня ведаю. Той, які б мне забясьпечыў нармальнае паўнавартаснае жыцьцё. На цяперашні момант недзе паўтара мільёна. Гэта тое, што я маю цяпер. Мяне ён задавальняе”.

(Спадар: ) “Каля 1000 даляраў”.

(Дзяўчына: ) “Мне пакуль бы хапіла паўтара мільёна. Плаціць за прапіску, за кватэру, ну й на нейкія падарожжы. Хаця б у Вільню зьезьдзіць на выходныя”.

(Спадар: ) “Недзе 1000—1500 даляраў. Гэта больш, чым я маю цяпер. Мне здаецца, гэтага будзе дастаткова, каб пры цяперашнім узроўні цэнаў жыць так, як я жадаю жыць. Гэтага будзе дастакова”.

(Спадарыня: ) “Які месячны заробак? 600 даляраў. Я бухгальтар, і ўсё гэта ўжо пралічыла”.

(Карэспандэнт: ) “Які месячны заробак задаволіў бы вашыя патрэбы?”

(Спадар: ) “Каб не бедаваць, каб мы годна маглі дзяцей у школу і ў дзіцячы сад… Тое, што ўлады даюць нам пазыкі на будаўніцтва жыльля, гэта ж мізэр. Хаця б 500 умоўных адзінак”.

(Дзяўчына: ) “Тысяч 700. Мне адной бы хапіла. А сям’і б не хапіла”.

(Спадар: ) “Мяне задавальняе мой заробак”.

(Спадарыня: ) “Тысячы дзьве даляраў, бо ў мяне малое дзіця”.

(Спадар: ) “Каля мільёна рублёў. На такі яшчэ неяк можна пражыць”.

(Спадар: ) “Каля тысячы ўмоўных адзінак. Цяпер такія цэны на камунальныя паслугі, на рэчы — плюс двое дзяцей. Гэта як мінімум”.

(Спадар: ) “Ня менш за тысячу даляраў. Таму што дужа вялікія затраты на харчаваньне, на кватэрную плату. І думаю, тысяча даляраў на сям’ю — было б дастаткова”.

(Дзяўчына: ) “Для мяне адной мінімальна трэба было б 400 тысяч рублёў”.
XS
SM
MD
LG